Гісторыя стварэння

 

У адпаведнасці з рашэннем выканкама гарсавета № 217 ад 03.08.1973 г. аб стварэнні сістэмы "Мінскзелянбуд" у Заводскім раёне была створана кантора зялёнай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннем выканкама гарсавета № 272 ад 27 кастрычніка 1988г. «аб структуры прадпрыемстваў спецыялізаванага вытворчага ўпраўлення па зялёным будаўніцтве пры выканаўчым камітэце «Гасразліковы прарабскі ўчастак зялёнага будаўніцтва (ГПУ) Заводскага раёна» ператвораны ў падрадны спецыялізаваны гасразліковы прарабскі ўчастак зялёнага будаўніцтва (ПСГПУ) Заводскага раёна.

 

У адпаведнасці з рашэннем выканкама Мінскага гарсавета народных дэпутатаў № 12 ад 8 студзеня 1991г. падрадны спецыялізаваны гасразліковы прарабскі ўчастак зялёнага будаўніцтва (ПСГПУ) Заводскага раёна ператвораны з 1 студзеня 1991г. у эксплуатацыйную гаспадарку па азеляненні (Зелянгас) Заводскага раёна. На падставе рашэння Мінгарвыканкама № 1026 ад 7 верасня 2000г. «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры спецыялізаванага арэнднага прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Зелянгас Заводскага раёна з 1 студзеня 2001г. пераўтвораны ў вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна г. Мінска».

Спасибо за заявку!
Мы свяжемся с Вами в ближайшее время

Заполните все
необходимые поля